BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні распачынаецца суд за «падрыхтоўку дыверсій»

У Гарадзенскім абласным судзе 26 лютага распачнецца суд па «справе падрыхтоўкі дыверсій у Гародні». Беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Аляксея Кулікова абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму);
  • ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму);
  • арт. 358-1 (агентурная дзейнасць);
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі.

Вадзім Пацэнка родам са Свіслачы, яму 22 гады. Займаўся спартыўным мнагабор’ем у Гародні. Яго затрымалі летась у сакавіку, заявіўшы, што ён нібыта павінен быў здзейсніць дыверсію ў Гародні. На кадрах допыту ён кажа, што яму “паставілі задачу падарваць нафтабазу з дапамогай дрона і выбухоўкі”.

Грамадзяніну Расейскай Федэрацыі Аляксея Кулікову 36 гадоў, яго затрымалі ў лютым мінулага года. Па версіі КДБ ён здымаў на фота аб’екты ў Гародні для “ўкраінскіх спецслужбаў”.

Праваабаронцы распавядаюць, што вядома пра справу, а юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе, ці пагражае фігурантам справы смяротнае пакаранне. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114472

Патрымаць вязняў: Турма-1, Гродна, Кірава 1, 230023, Вадзім Андрэевіч Пацэнка, Аляксей Вітальевіч Кулікаў