У Гародні Палац культуры тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг. Такую гістарычную рэканструкцыю ў горадзе над Нёманам паказалі ўпершыню.

Ролю салдат Чырвонай Арміі і нямецкіх захопнікаў выканалі вайскоўцы і ўдзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Было задзейнічана больш за сто ўдзельнікаў, а таксама паўтара дзясятка ваеннай тэхнікі таго часу.

На Палацы культуры стварылі купал, над якім у канцы 20-хвіліннай падзеі паднялі чырвоны сцяг.

Назіралі за рэканструкцыяй штурму Рэйхстага каля 10 тыс. гледачоў, паведамляе «Пул 4».





Фота: t.me/pul4region






