Спецвытворчасць у дачыненні да Станіслава Буйніцкага СК распачаў 31 студзеня. Яму інкрымінаваная ч. 2 арт 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры). 2 красавіка ягоную справу пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёна Гародні. Сутнасць абвінавачвання невядомая.

Калаж: Hrodna.life
72-гадовы Буйніцкі з 1999 года жыве ў Беластоку. ТАА «Форт», у якім Буйніцкі адзін з саўладальнікаў, валодае будынкам на Будзёнага, 48а, дзе знаходзіцца Генконсульства Польшчы.
У 1990-я мужчына быў намеснікам старшыні Саюза палякаў на Беларусі. Эміграваў у Польшчу з палітычных прычын, атрымаў польскае грамадзянства. Пры гэтым праз фірму «Форт» працягваў валодаць офісным будынкам на Будзёнага, 48А. Дзякуючы гэтаму будынак быў ледзь не адзіным месцам у Гародні, дзе маглі здымаць офісы палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, якім з палітычных прычын адмаўлялі ў арэндзе ў іншых месцах.
вясна






