BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні судзяць супрацоўніка EPAM

У Гарадзенскім абласным судзе пачаўся судовы працэс па справе супрацоўніка ІТ-кампаніі EPAM Паўла Каберды.

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Паўла вінавацяць па ч.1 арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) — імавернай падставай для крымінальнай справы маглі быць ахвяраванні.

Паўлу 41 год, ён скончыў фізічны факультэт БДУ ў 2006 годзе. Да арышту працаваў у EPAM, займаў кіруючую пасаду. Пра яго таксама вядома, што ў траўні 2020 года ў разгар COVID дапамагаў беларускім настаўнікам наладзіць сістэму дыстанцыйнай адукацыі, арганізоўваў праект у камандзе з іншымі айцішнікамі.

Беларускае Радыё Рацыя