BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні судзяць Уладзіміра Навумовіча

Вядомага гарадзенскага грамадскага актывіста і музыканта Уладзіміра Навумовіча судзяць за нібыта ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» і «абразу Лукашэнкі».

Уладзімір Навумовіч вядомы ў горадзе над Нёманам яшчэ з пачатку 1990-ых гадоў як удзельнік розных беларускіх грамадскіх арганізацый, потым – як бізнесоўца. Доўгі час ён працаваў у фірме “Ракада”, якая спецыялізавалася на праектаванні каналізацыйных камунікацый.

24 ліпеня ў Гарадзенскім абласным судзе працягнуўся судовы працэс над Уладзімірам Навумовічам паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Гэта ўжо трэцяе пасяджэнне. Першае адбылося 15 ліпеня. Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі, сумнавядомы шматлікімі карнымі прысудамі.

Уладзімір Навумовіч да ўсяго бас-гітарыст кавер-гурта BAND 777. Гэты гарадзенскі гурт выконвае кампазіцыі вядомых рок-гуртоў, такіх як AC/DC, Guns N’ Roses, Deep Purple.

Уладзіміру Навумовічу 61 год.

“Гарадзенская праваабарона”