Міністэрства замежных спраў Беларусі абвінаваціла Літву ў парушэнні паветранай прасторы беспілотнікам.

«Менск расцэньвае інцыдэнт як наўмысную правакацыю. Беларускі бок патрабуе ад Літвы: даць падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт, правесці расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, прыняць меры для недапушчэння паўтарэння падобных выпадкаў. Беларусь пакідае за сабой права на неабходныя меры для абароны суверэнітэту», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
У МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах Літвы Эрыкаса Вілканецаса і выказалі яму афіцыйны пратэст.





