У судзе Ленінскага раёна Гародні судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гарадзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае. Працэс па ч. 2 арт.19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» пройдзе 26 лістапада. Суддзя — Наталля Горбач, піша Hrodna.life.

Жугжда — ураджэнец Вільні. У Гарадзенскім абласным Тэатры лялек з 2000 года. Лаўрэат і дыпламант міжнародных фестываляў.
Мае мноства рэгалій ад уладаў — нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак — За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек», медалём Скарыны, прэміяй імя Дубко як «Рэжысёр года», «Чалавек года Гродзеншчыны 2014», Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
вясна






