У Гарадзенскім абласным судзе 19 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць 68-гадовай жыхаркі Берасця Наталлі Жыгар.

Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Валерый Раманоўскі.
Паводле інфармацыі @viasna_brest, справа, як мяркуецца, звязаная з падтрымкай людзей, што ўтрымліваліся ў СІЗА.






