BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні палітычны суд над універсітэцкім выкладчыкам

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гародні будуць судзіць за нібыта «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Імя Ігара Губарэвіча ўжо знікла з сайта Гарадзенскага ўніверстэта імя Янкі Купалы.

Ігар Губарэвіч працаваў старшым выкладчыкам кафедры электратэхнікі і энергетычнага абсталявання. Адна з асноўных тэм яго даследаванняў — уздзеянне лазару на розныя матэрыялы.

Губарэвіча пачынаюць судзіць 25 лістапада ў Гарадзенскім абласным судзе. Яму пагражае да пяці гадоў калоніі.