Раней міністр унутраных спраў Іван Кубракоў назваў яго «інфармацыйным ўкідам» (нібыта, відэа «не адпавядае рэчаіснасці») і даручыў ГУБАЗіК »разабрацца« («устанавіць асоб, якія штучна нагнятаюць абстаноўку»). У затрыманні паўдзельнічаў спецназ «Тайфун».

Скрыншот з відэа
З затрыманым мужчынам запісалі відэа. Ён выбачаецца і кажа, што не чакаў такой рэакцыі на відэа, якое зняў два дні таму і апублікаваў у TikTok. Людзі стаялі ў вялізнай чарзе, каб перарэгістраваць аўтамабілі. Што пагражае мужчыне і дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.






