BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні затрымалі гаспадара этна-крамы “Цудоўня” Андрэя Несцяровіча

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яго жонцы, што затрыманне звязанае з пратэстамі 2020 года. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, але пазней яго перавядуць у следчы ізалятар, дзе Несцяровіч і будзе знаходзіцца да суда па крымінальнай справе. Затрыманне здарылася яшчэ 6 лютага, але раней блізкія не хацелі даваць інфармацыі, якая цяпер стала публічнай.

На волі засталіся яго жонка і сын, якому няма яшчэ і года.

Этна-крама “Цудоўня” адкрылася ў 2015 годзе. Там прадаюць разнастайныя сувеніры і вырабы беларускіх майстроў. Пасля выбараў 2020 года краму штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Самога Несцяровіча затрымлівалі на суткі.