У Гародні затрымалі вядучага інжынера-тэхнолага аднаго з прадпрыемстваў горада. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Ён нібыта наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту (на адной з якіх быў затрыманы), распаўсюджваў пратэсныя лістоўкі ў сваім пад’ездзе, а таксама дасылаў у чат-бот «Nexta» інфармацыю пра перасоўванне ваеннай тэхнікі і інфармацыю са свайго прадпрыемства.