BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні затрымалі вулічнага музыку, які спяваў песню “Разбуры турмы муры”

У Гародні затрымалі вулічнага музыку, які спяваў песню “Разбуры турмы муры”.

Кадры затрымання апублікавалі прапагандысты. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры ўдзеле спецназаўцаў з атрада “Тайфун”, які рэгулярна ўдзельнічае ў рэпрэсіях. Сілавікі схапілі музыку на вуліцы. Яшчэ раней у іх з’явілася відэа, як ён выконвае “Муры”.

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Аляксей Петрык. Ён кажа на відэа сілавікоў, што прычынай затрымання стаў “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” у адной з сацсетак. “Разбуры турмы муры” была адной з самых папулярных песень падчас масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя