30 траўня суд Ленінскага раёна Гародні завочна разгледзеў справу супраць Станіслава Буйніцкага. 72-гадовага бізнесоўца асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі, але адзін год знялі па амністыі. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2000 базавых велічыняў.

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць адміністрацыйны будынак, дзе знаходзяцца фірмы «Форт» і Генеральнае консульства Польшчы.
Буйніцкі — уладальнік фірмы «Форт». З 1999 года ён жыве ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя






