У Гарадзенскім абласным судзе 5 жніўня распачаўся суд над Надзеяй Сцепанцовай і Жаннай Захаркевіч. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Спецвытворчасць супраць іх узбудзілі ў траўні гэтага года. Справу завочна разглядае суддзя Юрый Казакевіч.
У 2021-ым годзе сясцёр асудзілі да “хіміі” за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 году ў Гродне. Пасля прысуду яны вырашылі з’язджаць з краіны — Жанна і Надзея 12 гадзін ішлі па лесе і дрыгве ў бок Літвы. Потым жанчыны трапілі ў фільм Юрыя Дудзя, дзе расказалі пра свае ўцёкі — яго паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек.
Крыніца: t.me/viasna96