Падзея адкрыцця і асвячэння адбылася 21 сакавіка на Гданьскіх Гарнізонных могілках.

Ідэя Крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася яшчэ падчас святкавання Беларускім Культурным Таварыствам “Хатка” 100-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 2018 г. Тады мясцовая беларуская супольнасць пастанавіла ўшанаваць памяць тых людзей, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дагэтуль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы, ці расстраляны ў Курапатах ці ў засценках НКВД.
Зараз Таварыства “Хатка” давяло справу ўсталявання і асвячэння Крыжа змагарам за Беларусь да канца.





фота Maksymilian Zając, pulsgdanska.pl






