BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі асудзілі галоўнага інжынера “Мілкавіты”

Ён нібыта фінансаваў “экстрэмісцкую” дзейнасць.

Два тыдні ў Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства “Мілкавіта” Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні “экстрэмісцкай” дзейнасці паводле арт. 361-2 КК. Справу з 25 студзеня разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Стругальскі “спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму”, а таксама дасылаў грошы ў фонд BYSOL. Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя.

У выніку Стругальскага пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Крыніца: t.me/viasna96