BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі будуць судзіць уладальнікаў адной з найбуйнейшых прыватных фірмаў

На лаве падсудных апынуўся неаднаразовы лаўрэат конкурсу «Найлепшы прадпрымальнік Гомельскай вобласці» Раман Напрэеў, піша «Флагшток».

2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб і саўладальнікаў ТДА «Палідрэў». Рамана Напрэева, Васіля Кавальчука і Максіма Худана абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Максімальны памер пакарання, які пагражае абвінавачаным – 7 гадоў пазбаўлення волі. Найбольш вядомым бізнэсмэнам з трох фігурантаў крымінальнай справы зʼяўляецца Раман Напрэеў.

Выданне «Ежедневник» называла яго ў ліку найбольш уплывовых прадпрымальнікаў Гомельскай вобласці. Напрэеў уваходзіў у склад грамадска-кансультатыўнай рады па развіцці прадпрымальніцтва пры Гомельскім аблвыканкаме. Пасля падзей 2020 года Напрэеў выказаў падтрымку Лукашэнку.