BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі да 3 гадоў калоніі асудзілі фатографку прыроды і бёрдвочарку

У Гомельскім абласным судзе 13 студзеня вынеслі прысуд жыхарцы абласнога цэнтра, вядомай у колах аматараў прыроды, фатографцы ды бёрдвочарцы Наталлі Бачурынскай. Жанчыну прызналі вінаватай у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК) і прысудзілі тры гады пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі «Гомельскай Вясны», Наталля знаходзілася ў гомельскім СІЗА-3 з ліпеня.

Наталля Бачурынская шмат фатаграфавала прыроду, асабліва птушак, яе добра ведалі ў ліквідаванай уладамі арганізацыі арнітолагаў-аматараў «Ахова птушак Бацькаўшчыны».