У Гомелі услед за Менскам мясцовыя ўлады прынялі рашэнне зрабіць бясплатным праезд у грамадскім транспарце ў дзень так званых выбараў.

Пра тое, што праезд у абласным цэнтры стане бясплатным на адзін дзень, паведаміў у сваім тэлеграм канале старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Рашэнне, што 26 студзеня 2025 года ў абласным цэнтры грамадскі транспарт будзе аказваць свае паслугі бясплатна, было прынята на 8-й сесіі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У канцы снежня аналагічнае рашэнне прынялі ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя