BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі РПЦ

4 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разгледзелі адміністрацыйную справу датычна жыхара абласнога цэнтра Васіля Чарнякова. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Працэс узначальваў суддзя Дзяніс Дрэбязаў. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Васіль Чарнякоў працуе загадчыкам канцылярыі Гомельскага епархіяльнага упраўлення Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. Таксама ён з’яўляецца захавальнікам унікальных абразоў, якія зберагаюцца ў храме-музеі пры епархіі.

вясна