Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. У Гомельскім абласным судзе пачынаецца працэс у крымінальнай справе Леаніда Козыра, піша «Вясна». Яго абвінавачваюць у:
- «фінансаванні дзейнасьці экстрэмісцкага фармавання»
- і «вербаванні, навучанні або падрыхтоўцы да ўдзелу ў вайне, а таксама матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці».
Яму пагражае да 5 гадоў зняволення. Справу прызначаны весці Аляксандар Піскуноў.

Як высветліў «Флагшток», Леаніду 42 гады, у яго вышэйшая адукацыя, яго апошняе месца працы — прыватнае прадпрыемства «Гомельстальстандарт». Пра сутнасць абвінавачання нічога не вядома.