BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі траіх сяброў судзяць за падтрымку Украіны

У Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над трыма жыхарамі абласнога цэнтра, якіх абвінавачваюць адразу па некалькіх «палітычных» артыкулах: «cадзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), «cтварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (ч. 1 арт. 361-1 КК), а таксама «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2024-02-06_13-02-11.jpg

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму сутнасць абвінавачвання невядомая. Згодна з раскладам суда, справу разглядае суддзя Алег Харошка.

Абвінавачаныя — Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зняволенні: столькі доўжылася следства. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 года. Тады сілавікі зрабілі справаздачу аб раскрыцці «злачыннай групы», якая «збіралася ў гаражным кааператыве», якую назвалі «спячай ячэйкай экстрэмістаў».

вясна