BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі вынеслі прысуд брату былога палітвязня

У Гомелі суд па палітычным артыкуле асудзіў Ігара Мачалава, брата былога палітвязня Станіслава Мачалава, паведамляе «Гомельская вясна».

Ігар Мачалаў прызнаны вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК, аднак што дакладна яму ставілася ў віну, пакуль невядома. Вядома толькі, што прысуд не прадугледжвае пазбаўлення волі — хутчэй за ўсё, у гэтым выпадку будзе яе абмежаванне.

Станіслава Мачалава судзілі ў студзені 2022 года. Яго абвінавачвалі ў «гвалце супраць прадстаўніка ўлады» і ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Станіслаў адбыў трохгадовы тэрмін у калоніі №22 пад Івацэвічамі і вызваліўся ў снежні 2023 года.