BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі за «абразу Лукашэнкі» будуць судзіць прадпрымальніка з Петрыкава

На 4 лютага ў Гомельскім абласным судзе запланаваны пачатак судовага пасяджэння па справе Аляксандра Яворскага. Яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Яўген Ерафееў.

Пра Аляксандра вядома, што ён з Петрыкава, дзе займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю харчовымі прадуктамі, напоямі і тытунём, валодаў крамай «Салеман».

Як паведамляе «Гомельская Вясна», у кастрычніку 2020 года мужчына далучыўся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай — і нават запісаў з гэтай нагоды відэазварот. Адна з дзяржаўных прапагандысцкіх газетаў тады яшчэ са здзекам цытавала ягоныя словы з відэа.

вясна