Стала вядома, што ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд 41-гадоваму мясцоваму жыхару Аляксею Ягелу. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Верагодна, Аляксею прызначылі пазбаўленне волі ці «хімію».

Пра Аляксея Ягелу вядома, што ён з адукацыі з’яўляецца лекарам-хірургам, але ў сваёй прафесіі не працаваў. Ён з’яўляецца евангельскім прапаведнікам, а таксама абаронцам здаровага ладу жыцця, піша «Гомельская Вясна».
Летась абласная дзяржаўная газета пісала пра тое, як ён прасоўвае свой спосаб адмовы ад палення.





