Гомельскую пенсіянерку затрымалі сілавікі і змясцілі яе ў ізалятар часовага ўтрымання да суда. Такую інфармацыю заўважыў у сацсетках «Флагшток».

У чым абвінавачваюць гамяльчанку, невядома, верагодна яе будуць судзіць за «падпіскі» — чарговую хвалю аналагічных судоў зафіксавалі праваабаронцы.
Алу Караленку, затрымліваюць ужо не першы раз. У студзені 2021 года яе асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у навагоднім пікніку ў лесе, які сілавікі расцанілі як несанкцыянаваную акцыю. У чэрвені 2022 года гамяльчанку адправілі за краты на 7 сутак па тым жа абвінавачванні — гэтым разам несанкцыянаванай акцыяй палічылі спробу арганізаваць свята для ўкраінскіх дзяцей.
З тых часоў Ала Караленка не з’яўлялася ў публічнай прасторы, не займалася якой-небудзь адкрытай дзейнасцю.






