BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомелі звольнілі дваіх анколагаў пасля сутак за экстрэмізм

Дваіх дактароў-анколагаў, мужа і жонку Івановых, звольнілі з дзяржаўных устаноў у Гомелі. Пра гэта стала вядома «Флагштоку» ад аднаго з пацыентаў. Па ягоных звестках, звальненні адбыліся пасля таго, як медыкаў затрымалі ў траўні і асудзілі на адміністрацыйны арышт за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя экстрэмісцкімі.

Адзін са звольненых дактароў, Сяргей Іваноў — вядомы і паважаны спецыяліст у галіне пухлін галавы і шыі, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, патэнтаў на вынаходства, мае званне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі». Доктар з 36-гадовым стажам. Ягоная жонка, радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі Вольга Іванова, таксама была звольненая. Яна была супрацоўніцай радыелагічнага аддзялення Гомельскага абласнога анкадыспансера.