BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомельскай вобласці без святла застаюцца сотні населеных пунктаў

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі.

Працы па аднаўленні энергазабеспячэння вядуцца ў 494 населеных пунктах. Працуе 197 аварыйных брыгад. Для часовага электразабеспячэння спажыўцоў знайшлі 90 перасовачных дызель-генератараў.

Аблвыканкамы і МНС шукаюць дадатковыя генератары. У Мінэнерга адзначылі, што энергетыкі працуюць кругласутачна і ва ўзмоцненым рэжыме. Але працу абцяжарваюць навальніцы з дажджом і моцным ветрам.

Тым часам у Магілёўскай вобласці электразабеспячэнне пацярпелых населеных пунктаў адноўленае. Праз моцны вецер у гэтым рэгіёне пацярпелі Быхаўскі, Чавускі, Бабруйскі, Кіраўскі, Слаўгарадскі, Касцюковіцкі і Клімавіцкі раёны.

Цяпер энергетыкі выязджаюць па індывідуальных заяўках. Аднаўляць сеткі магілёўскім энергетыкам дапамагалі калегі з іншых рэгіёнаў, адзначылі ў Мінэнерга. Працавала больш за 100 аварыйных брыгад.