Мясцовыя ўлады супакойваюць, Літва рэкамендуе сваім жыхарам засцерагчыся.

Смуга і пах у Гомельскай вобласці ўзніклі ў выніку ўзгарання тарфянікаў і “гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ва ўмовах зацішнага надвор’я і адсутнасці рассейвання ў атмасферы”. Ведамства са спасылкай на Гомельаблгідрамет сцвярджае, што “перавышэнняў гранічна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасферы не выяўлена, усе паказчыкі ў норме”.
Але Нацыянальны цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі Літвы ўвечары 7 верасня папярэдзіў, што тарфяныя і лясныя пажары ў Беларусі выклікалі пах гару і забруджванне паветра ў краіне. Людзям з групы рызыкі рэкамендавана “менш знаходзіцца на вуліцы, зачыняць вокны, часцей прыбіраць у памяшканнях і прытрымлівацца ўказанняў Нацыянальнага цэнтра грамадскай аховы здароўя”.
Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя Літвы паведаміла, што забруджванне паветра ў краіне 7–8 верасня, паводле даных маніторынгу, будзе падвышаным, канцэнтрацыя цвёрдых часціц (PM10) павялічаная ў многіх раёнах.






