BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гомельскай вобласці заявілі пра “стабільную радыяцыйную абстаноўку”

У Гомельскай вобласці заявілі пра “стабільную радыяцыйную абстаноўку” пасля атакі дрона на ЧАЭС. Прадстаўнік Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Руткоўскі распавёў, што спецыялісты пастаянна вядуць маніторынг сітуацыі ў рэгіёне.

Фота: imago/Ukrainian News

Пра атаку расейскага ўдарнага дрона на ЧАЭС паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, напад адбыўся ў ноч на 14 лютага. Удар прыпаў на саркафаг, які “беражэ свет ад радыяцыі разбуранага чацвёртага энергаблока ЧАЭС”. “Гэты саркафаг Украіна будавала разам з іншымі краінамі Еўропы і свету, разам з Амерыкай — з усімі, хто хоча сапраўднай бяспекі для людзей”, — адзначыў Зяленскі. Прэзідэнт Украіны заявіў, што радыяцыйны фон не падвышаўся, нягледзячы на “істотныя пашкоджанні” саркафага.