Суд Чыгуначнага раёна Гомеля нечакана прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэраг транспартных тэлеграм-каналаў, частка з якіх вядзецца дзяржаўнымі ці набліжанымі да дзяржавы структурамі. Пра гэта інфармуе ПЦ «Вясна». Пад забарону трапілі тэлеграм-суполкі і чаты:

«Транспорт ВY» (гэта праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй краіне), «Общественный транспорт Гомеля» (гэта чат аматараў грамадскага транспарту Гомля); «Гомельский транспорт» (тут публікуецца інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомля). Ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні і ніякіх палітычных тэм там не закранаецца.
Беларускае Радыё Рацыя