BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі змяншаецца колькасць беларускіх мігрантаў

На 1127 чалавек зменшылася ў 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Грузіі. Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі (Сакстат).

© photo: Sputnik / Stringer

На 1 студзеня 2025 году ў Грузіі пражывала 12 808 імігрантаў з беларускім грамадзянствам. За апошнія чатыры гады ў краіну ўехалі 20 952 чалавекі, выехалі — 8144.

У 2019–2024 гадах улады Грузіі не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку.

Беларусы, якіх на радзіме пераследуюць паводле палітычных матываў, асабліва тыя, у каго заканчваецца тэрмін дзеяння нацыянальнага пашпарту, пераязджаюць з Грузіі ў Еўразвяз і атрымліваюць абарону там.