BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У індэксе злачыннасці Беларусь — у тройцы найгоршых краін Еўропы

Беларусь заняла 54 месца ў індэксе злачыннасці па версіі Numbeo з паказчыкам 50,6 балаў. Гэта ставіць нашу краіну ў лік найменш бяспечных краін Еўропы. Агулам у рэйтынгу 146 краін з усяго свету.


Фота: © Sputnik 

Калі казаць пра краіны Еўропы, то горшая за Беларусь пазіцыя ў Францыі. У тройку еўрапейскіх краін, якія аказаліся найбольш небяспечнымі, увайшла таксама Бельгія.

За некалькі гадоў становішча Беларусі ў гэтым рэйтынгу прыкметна пагоршылася. У 2020 годзе Беларусь была наадварот у ліку найбольш бяспечных краін Еўропы, з індэксам злачыннасці 24,99 бала. Аднак, у 2021 годзе гэты паказчык рэзка вырас.

Самай небяспечнай краінай у свеце названая Венесуэла, самай бяспечнай – Андорра.

Беларускае Радыё Рацыя