BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У інтэрнэце з’явіўся тэлеграм-чат «Я прыеду хэлп»

У інтэрнэце з’явіўся тэлеграм-чат «Я прыеду хэлп» для дапамогі сацыяльным ініцыятывам. Яго сустваральніца – мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва, якая стала ладзіць выставы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Эльвіра Каралёва
Эльвіра Каралёва

Пра тое, як цяпер жывуць такія творцы, распавяла дзяячка.

– Людзі з інваліднасцю ўвогуле ў цэлым вельмі ўразлівыя, асабліва ў эміграцыі, асабліва, калі яны культурныя дзеячы. Тут проста цэлы шэраг уразлівасці і момантаў слабасці, дзе патрэбна нейкая старонняя падтрымка. Некаторыя людзі з інваліднасцю працуюць, робяць выставы, пішуць карціны дома, выдатна вядуць нейкую актыўную працоўную дзейнасць, вандруюць і г.д.

«Але ў некаторых такіх магчымасцей няма», – дадала куратарка. Па словах Эльвіры Каралёвай, у тэлеграм-чаце «Я прыеду хэлп» сабраныя «правераныя зборы ад афіцыйна зарэгістраваных фундацый: усе пераклады празрыстыя, легальныя, дакументы дзяцей правераныя».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя