Пра ўцечку звестак паведаміла сама кампанія на сваім сайце. Прычынай называецца ўзлом. «У інтэрнэт трапілі нумары тэлефонаў нашых кліентаў і тэхнічная інфармацыя аб заказах: дата стварэння, састаў ды іншыя падрабязнасці. Уцечка не закранула банкаўскія і плацежныя даныя, лагіны і паролі – яны ў бяспецы», – гаворыцца ў паведамленні. Кампанія прыносіць прабачэнні за гэтае здарэнне.
У лістападзе стала вядома пра крымінальную справу на Atlas Bus, нагадвае «Медыязона». Яе пачаў КДБ па падазрэнні ў нявыплаце падаткаў. Сярод падазраваных і абвінавачаных – 20 чалавек.