BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Над Гомелем збіты беспілотнік

1467-ы дзень вайны ва Украіне. Падчас пралёту над Гомелем дронаў беларускім вайскоўцам удалося збіць як мінімум адзін беспілотнік. Пра гэта стала вядома выданню «Флагшток».

Здымак ілюстрацыйны

Гэта адбылося раніцай 26 лютага над заходняй прамысловай ускраінай Гомеля. У тую раніцу відавочцы назіралі, што за БпЛА ляцеў вайсковы верталёт. У нейкі момант беспілотнік пачаў падаць.

Верагодна, з борта верталёта па ім было нанесена агнявое паражэнне са стралковай зброі, піша выданне. Усяго ў тую раніцу над Гомелем праляцела як мінімум пяць беспілотнікаў тыпу Shahed-136 («Герань»).

Верагодна, гэта былі расейскія дроны, якія павінны былі атакаваць Украіну, але па нейкіх прычынах збіліся з першапачатковага маршруту.

Беларускае Радыё Рацыя