BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Іркуцкай вабласці разбіўся бамбардзіроўшчык Tu-22M3

У Іркуцкай вобласці 2 красавіка разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-22М3, пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Расеі. Катастрофа адбылася ў час планавага палёту. Паводле папярэдніх звестак прычына катастрофы ракетаносца – тэхнічная няспраўнасць.

Экіпаж Ту з чатырох чалавек капультаваўся, але пры прызямленні адзін лётчык загінуў. Самалёт, як сцвярджае Мінабароны РФ, упаў у бяздюднай мясцовасці.