BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ірпені ўсталююць мемарыяльныя дошкі ў гонар беларускага і украінскага герояў

У Ірпені ўсталююць дзве новыя мемарыяльныя дошкі ў памяць аб загінуўшых героях. Адна з дошак будзе ўстаноўлена на вуліцы Варшаўскай у гонар Дзмітрыя Апанасовіча, беларуса, які загінуў падчас абароны Ірпеня ў сакавіку 2022 года. Каментуючы ініцыятыву, кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч адзначыў:

Мінуў ужо больш за год, калі мы падалі зварот на ўсталяванне гэтай мемарыяльнай дошкі, прымалі ўдзел у яе распрацаванні. Мы ўдзячныя мясцовай уладзе, асабліва аддзелу культуры. Гэта першая мемарыяльная дошка „Тэрора“ (пазыўны Дзмітрыя Апанасовіча. — Заўвага рэдакцыі), на гэтым макеце будуць рабіцца ўсе астатнія. Менавіта так. Варта помніць, што і поўнамаштабны наступ адбываўся з тэрыторыі Беларусі. Гэтыя калоны ішлі на Кіеў, і дзякуй беларускім героям, якія аднымі з першых сталі на абарону Кіеўшчыны. Там загінуў „Тэрор“, там загінуў герой Украіны „Скобля“, Ілля Хрэнаў „Літвін“.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Другая таблічка з’явіцца на вуліцы Катлярэўскага ў памяць пра Віталя Дудая, Героя Украіны пасмяротна. Гэты ірпеньчанін з пачатку поўнамаштабнай вайны далучыўся да Узброеных Сілаў Украіны і аддаў жыццё за сваю краіну 21 сакавіка 2023 года ў Данецкай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя