
У чаканні ўдару з боку Лівана і Ірана надалей знаходзяцца грамадзяне Ізраіля. Пакуль усе ў напружанні, рыхтуюць бамбасховішчы, робяць запасы неабходных рэчаў, — распавёў грамадзянін Ізраіля беларускага паходжання Вадзім Штэйнман:
— І Амерыка спрабуе неяк знізіць напружанне, і іншыя краіны таксама намагаюцца не дапусціць вайны. Але гэта пакуль няўцямна. Мабыць, сітуацыя вырашыцца толькі праз вайну, бо гэта пастаянная пагроза, у ёй нязносна — лепш жахлівы канец, чым бясконцы жах.
На дадзены момант актыўна эвакуююцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы розных краінаў як з Ізраіля, так і з Лівана. Пытанне застаецца ў тым, наколькі адказ Ірана Ізраілю будзе стрыманы і ці не прывядзе да маштабнай вайны на Бліжнім Усходзе.
Беларускае Радыё Рацыя






