BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ізраілі памёр знакаміты савецкі дысідэнт Эдуард Кузняцоў

У Ізраілі памёр знакаміты савецкі дысідэнт і ізраільскі журналіст Эдуард Кузняцоў – чалавек, які перамог савецкую сістэму. Яму было 85 гадоў.


Фота з фэйсбуку Анат Залмансан-Кузняцовай.

У 1970 годзе Кузняцоў стаў адным з асноўных арганізатараў «аперацыі Вяселле» – няўдалай спробы групы савецкіх габрэяў захапіць пасажырскі самалёт з мэтай эміграцыі ў Ізраіль. Значэнне асобы савецкага дысідэнта каментуе жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

– Гэта тое пакаленне, якое стала на шлях рашучага змагання з савецкай сістэмай, з тым, каб змагацца за правы чалавека і за нацыянальныя правы. Немагчыма было быць габрэем у СССР, немагчыма было эміграваць, не толькі ў Ізраіль, але і проста кудысьці паехаць у турыстычную вандроўку.

Пад уплывам шквалу міжнароднай крытыкі савецкія ўлады не рашыліся расстраляць Кузняцова і прыгаварылі яго да 15 гадоў турмы, а ў 1979 годзе ўключылі ў склад групы дысідэнтаў, якіх абмянялі на двух савецкіх агентаў, асуджаных у ЗША.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя