BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Каардынацыйнай радзе з’явілася фемінісцкая фракцыя

Фемінісцкую фракцыю ў Каардынацыйнай радзе стварылі 10 сузаснавальніц. Аб’яднанне, як інфармуе reform.by, працуе паводле прынцыпу размеркаванай роўнасці.

“На сёння фемінісцкая фракцыя — гэта адзінае палітычнае прадстаўніцтва ўнутры беларускіх дэмакратычных сіл, якое ставіць сваёй мэтай абарону і дасягненне ў Беларусі ў будучыні гендарнай роўнасці. У гэтым сэнсе не толькі наша фракцыя, але і Каардынацыйная рада ў цэлым з’яўляюцца такімі ролевымі мадэлямі ўнутры дэмакратычнай супольнасці, якія транслююць гэтыя пытанні і іх каштоўнасць для беларускага грамадства”, — сказала адна з сузаснавальніц Юлія Міцкевіч.

У планах фракцыі, як піша reform.by, — “правядзенне гендарнага аўдыту ўнутраных дакументаў Каардынацыйнай рады, стварэнне этычнага кодэкса (гендарнай канстытуцыі), стварэнне маніфесту бачання фемінісцкай і квірнай Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя