BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Калодзішчах пад Менскам затрымалі паўсотні мігрантаў

Пра гэта паведамляе МУС. Грамадзяне Ірана, Індыі, Пакістана, Сірыі, Судана і Шры-Ланкі жылі ў прыватных дамах у аграгарадку. «У нашу краіну яны заехалі наземным транспартам з Расеі, далей планавалі рухацца ў Еўразвяз. Беларускія візы ў іх адсутнічалі», – заявілі ў міліцыі.

Агулам пры падтрымцы амапаўцаў затрымалі 54 чалавек. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і вышлюць з нашай краіны.

Гэта не першы сёлета выпадак затрымання мігрантаў у Калодзішчах. Пра такія здарэнні паведамлялася ў студзені і красавіку (яны былі і ў мінулым годзе). МУС час ад часу праводзіць «паказальныя акцыі» – нібыта ідзе барацьба з нелегальнай міграцыяй. Як вядома, Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕЗ на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя