У калоніі №11 у Ваўкавыску змяніўся начальнік. 46-гадовы палкоўнік Віктор Дуброўка, які кіраваў установай з 2013 года, пайшоў на павышэнне. Цяпер ён першы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў па Гарадзенскай вобласці.

Яго месца на чале калоніі заняў 44-гадовы падпалкоўнік Віталь Шафаловіч, які там жа доўгі час быў оперупаўнаважаным аператыўнага аддзела.
Вядома, што ў ваўкавыскай калоніі №11 для рэцыдывістаў утрымліваюцца 15 палітвязняў, у тым ліку Эдуард Бабарыка. Гэта тыя людзі, якія мелі судзімасці да таго, як далучыліся да дэмакратычнага руху, а таксама тыя, каго адміністрацыі калоній каралі за «непадпарадкаванне».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: .sb.by






