BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У кастрычніку пачнецца судовы працэс над ксяндзом Генрыхам Акалатовічам

У верасні бягучага года скончылася следства па справе ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча рымска-каталіцкай парафіі святога Юзафа ў Валожыне. Ужо ў кастрычніку павінен пачацца судовы працэс над святаром, які пройдзе ў закрытым рэжыме.

Фота з адкрытых крыніц

Генрыха Акалатовіча затрымалі ў лістападзе мінулага года  ў межах крымінальнай справы паводле артыкула аб  “Здрадзе дзяржаве”, пакаранне па якім прадугледжвае ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі. Да таго ж рэжым хоча спагнаць з ксяндза мільён еўра. На думку палітолага Каміла Клысінскага, улады Беларусі такімі захадамі спрабуюць падпарадкаваць дзейнасць каталіцкага касцёла сваім інтарэсам:

-Лукашэнка заўсёды хваліўся, што ў Беларусі ніколі не было рэлігійных войнаў, канфліктаў і дыскрымінацыі. У гэтым кантэксце тое, што адбываецца зараз вакол каталіцкага касцёла, выглядае хлуснёй. І варта чакаць яшчэ большых рэпрэсій у гэтым кірунку.

64-гадовы ксёндз Генрых Акалатовіч перанёс інфаркт і аперацыю на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Ён  патрэбуе пастаяннага медычнага нагляду і прыёму неабходных лекаў. Святар вінаватым сябе не прызнае.

Беларускае Радыё Рацыя