BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У кіеўскім Музеі вайны з’явіўся стэнд пра загінулую беларуску

У Музеі вайны ў цэнтры Кіева з’явіўся стэнд памяці беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай.

Пра гэта напісала ў сацсетках журналістка Ксенія Галубовіч. Стэнд, прысвечаны загінулай беларусцы, стаў часткай выставы “FOR FREEDOM” пра замежных абаронцаў Украіны. Гэта сумесны праект Музея вайны і Фонду Ромулуса Т. Везермана.

Марыя Зайцава ўдзельнічала ў пратэстах 2020 года і была параненая 9 жніўня святлошумавой гранатай каля Стэлы. Потым дзяўчына пераехала ва Украіну. Яна ваявала супраць расейскіх акупантаў у складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёна Украіны. Сёлета ў студзені беларуска гераічна загінула ў баі пад Пакроўскам. Пасмяротна яна была ўзнагароджаная медалём “Гонар і годнасць” ад Аб’яднанага пераходнага кабінета і ордэнам Жалезнага рыцара ад Рады БНР.

Беларускае Радыё Рацыя