BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве адбудзецца Марш памяці

Гэты марш традыцыйна адбываецца 26 студзеня ў дзень народзінаў героя Нябеснай сотні Міхася Жызнеўскага (забітага сілавікамі на Майдане) па тым самым маршруце, па якім яго праводзілі ў апошні шлях у 2014 годзе. Марш прысвечаны памяці Міхася і яшчэ больш як 80-і беларускіх ваяроў, што аддалі сваё жыццё ў вайне за свабоду Украіны.

Марш памяці ў Кіеве. Фота: Новы час.
Марш памяці ў Кіеве. Фота: Новы час.

Расклад мерапрыемства:

• 17:30 — збор на Міхайлаўскай плошчы;

• 18:00 — рух па маршруце: Міхайлаўская пл. – Сафіеўская пл. – Тэатральная пл. – вул. Хмяльніцкага

– Хрэшчацік – Еўрапейская пл. – народны мемарыял Жызнеўскаму па вул. Грушэўскага.