“Пакінь надзею кожны, хто сюды ўваходзіць” – раман пад такой назвай хоча апублікаваць у друкаваным выглядзе на розных мовах былы палітвязень Міхаіл Лістападаў. Урыўкі з яго ён ужо пачаў публікаваць з канца студзеня ў сваім Фэйсбуку і тэлеграм-канале.
Раман распавядае пра Анёла, які становіцца боскім захавальнікам горада Раш. Ён пакліканы зрабіць гараджан шчаслівымі, аднак горад адчыняецца яму іншым, не гатовым да дабрадзейнасці.
Гараджане абясцэньваюць у сабе чалавечае, мяняюць свабоду, дараваную Богам, на поліўку ад Гараднічага. Горад ператвараецца ў чысцец, а чысцец – тэрыторыя мёртвых…

Як кажа Міхаіл Лістападаў, кнігу ён пачаў пісаць яшчэ да турмы і гэтыя рукапісы дзіўным чынам захаваліся падчас зняволення і выхаду з калоніі:
– Кніга гэта была напісаная даўно, але чаму я сёння выкладаю яе ў Фэйсбуку і тэлеграм-канале? Таму што ўсе рэчы, якія я там пішу, адбываюцца сёння і адбыліся, пакуль я сядзеў за кратамі. Пра тое, што такое Расея, пра яе ўплыў на Беларусь, на краіны Еўропы, на Амерыку.
Нагадаем, былы палітвязень Міхаіл Лістападаў адбыў у магілёўскай калоніі №15 ва ўмовах агульнага рэжыму ўвесь тэрмін – 3 гады. Асудзілі мужчыну 11 жніўня 2022 года па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса. Яго схапілі памежнікі пры спробе нелегальнага перасячэння мяжы з мэтай абароны Украіны.
Як гэта адбывалася і ў якой камічнай сітуацыі праходзіў суд над ім у Гомелі Міхаіл Лістападаў распавёў нашай журналістцы Таццяне Смоткінай у праграме “Госць Рацыі”.
Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя






