BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У КР пройдуць слуханні па справе Васіля Верамейчыка

Сёння на 16.00 гадзіну па цэнтральнаеўрапейскім часе намечаны слуханні па справе былога ваяра Палка Каліноўскага, палітвязня Васіля Верамейчыка.

Скрыншот: АНТ

Як паведамляе тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады, падчас слуханняў адбудзецца публічны разгляд інфармацыі, якая з’явілася ў СМІ і грамадскай прасторы датычна абставін, звязаных з забаронай на ўезд Васіля Верамейчыка ва Украіну і Літву, а таксама ацэнка магчымай ролі прадстаўнікоў дэмакратычных структур у гэтых працэсах.

Як адзначаецца, слуханні праводзяцца з мэтай падвышэння празрыстасці, падсправаздачнасці і даверу ў дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама магчымасці перадухілення паўтору падобных сітуацый.

Трансляцыя слуханняў будзе адбывацца на Ютуб-канале  Каардынацыйнай Рады.