BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У краіне захоўваецца “крытычна высокі ровень рэпрэсій”

Праваабаронцы прааналізавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні. Яны робяць выснову, што ў краіне захоўваўся “крытычна высокі ровень рэпрэсій”.

Па-ранейшаму, палітычна матываваны крымінальны пераслед застаецца актуальнай пагрозай для ўсіх, хто браў удзел у пратэсных акцыях ці крытычна выказваўся адносна палітычнай сітуацыі ў краіне альбо ў адрас чыноўнікаў рэжыму.

Працягваюцца адвольныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян за рэалізацыю грамадзянскіх правоў. У верасні стала вядома пра, як мінімум, 429 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій. З іх не менш за 176 адміністрацыйных спраў былі разгледжаны судамі.

Працягваюць папаўняцца спісы асобаў і фармаванняў, якія нібыта маюць дачыненне да “экстрэмісцкай” і “тэрарыстычнай” дзейнасці, “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

На канец верасня ў Беларусі ў месцах няволі знаходзіліся 1317 палітвязняў. Аднак у пачатку кастрычніка іх колькасць упершыню за доўгі час стала меншай за 1300.